Адказнасць за падрыў "Неўскага экспрэса" ўзялі чачэнскія баявікі

Адказнасць за падрыў "Неўскага экспрэса" 27 лістапада гэтага года ўзялі чачэнскія сепаратысты. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на сайт "Каўказ-Цэнтр". "Мы заяўляем, што гэтая аперацыя была падрыхтаваная і праведзеная ў рамках запланаваных яшчэ ў пачатку года і паспяхова праведзеных дыверсій на шэрагу стратэгічна важных аб'ектах Расіі, у выкананне загада аміра Імарата Каўказ Доку Ўмарава", – гаворыцца ў заяве сепаратыстаў, якую цытуе "Газета.Ru".

Нагадаем, што ў выніку крушэння пацярпеў і адзін грамадзянін Беларусі — 32-гадовага мужчыну даставілі ў лякарню Санкт-Пецярбурга. Агулам жа ў цягніку ехалі чатыры ўраджэнцы Беларусі.