Адкрыты Кубак Беларусі па веславанні на ялах пройдзе 8-9 траўня ў Пінску
Адкрыты Кубак Беларусі па веславанні на ялах адбудзецца 8-9 траўня ў Пінску. Як адзначае БЕЛТА, ён прысвечаны Дню Перамогі.
Спаборніцтвы будуць праходзіць на рацэ Піне ў раёне гарадской набярэжнай, таму ўсе ахвотныя змогуць паназіраць за спартовым відовішчам.
Хаця Беларусь не з'яўляецца марской дзяржавай, у ёй захаваліся такія віды спорту, як марское шматбор'е, веславальна-ветразьны спорт і веславанне на ялах. У Пінску існуе марская база і пры ёй марская школа ДТСААФ. Выхаванцы абароннага таварыства штогод удзельнічаюць у чэмпіянатах свету па веславанні на ялах.