Адмоўнае сальда знешняга гандлю ўжо складае 2,644 мільярда долараў

У гандлі таварамі з Расіяй за 9 месяцаў гэтага года дысбаланс на карысць Расіі перавысіў 5 мільярдаў (- 5 мільярдаў 56 мільёнаў долараў), паведамляе “Радыё Свабода”. Перавысіла мільярд (- 1 мільярд 78 мільёнаў долараў) адмоўнае сальда ў гандлі таварамі з Нямеччынай.

Дынаміка сальда знешняга гандлю таварамі:

Студзень: - 362 млн. $
Студзень-Люты: - 855 млн. $
Студзень-Сакавік: - 659 млн. $
Студзень-Красавік: - 1162 млн. $
Студзень-Травень: - 1450 млн. $
Студзень-Чэрвень: - 1793 млн. $
Студзень-Ліпень: - 2047 млн. $
Студзень-Жнівень: - 2359 млн. $
Студзень-Верасень -2644 млн. $