Адмова Някляеву ў правядзенні сустрэчы з выбаршчыкамі ў БрДУ абскарджана

Адмова кандыдату ў прэзідэнты Уладзіміру Някляеву ў правядзенні сустрэчы з выбаршчыкамі ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна абскарджана ў двух выбаркамах, паведамляе БелаПАН. Адпаведныя заявы 6 снежня ў Ленінскую раённую выбарчую камісію Брэста і абласную выбарчую камісію накіраваў Мікалай Коўш, давераная асоба кандыдата.

У сваіх скаргах Коўш заяўляе, што забарона гэтай сустрэчы з выбаршчыкамі з'яўляецца грубым парушэннем Выбарчага кодэкса. Ён адзначае, што 1 снежня ў БрДУ адбылася сустрэча з выкладчыкамі і студэнтамі старшыні аблвыканкама Канстанціна Сумара, які адначасова з'яўляецца даверанай асобай Лукашэнкі.

Коўш просіць выбаркамы аказаць садзейнічанне ў правядзенні сустрэчы Някляева ў ВНУ.