Аднаго з кіраўнікоў светлагорскага "Хімвалакна" затрымалі за хабар
Гомельскія міліцыянты пачалі крымінальную справу на кіраўніка сярэдняга звяна светлагорскага прадпрыемства "Хімвалакно". Як інфармуе БелаПАН, нагодай стала атрыманне хабару. 45-гадовага мужчыну затрымалі на вуліцы пасля сустрэчы з працаўніком "Хімвалакна". Ад яго кіраўнік атрымаў хабар у памеры 1 мільён 600 тысяч рублёў за прыём на працу ў брыгаду сезонных рабочых для рамонту пад'язных чыгуначных шляхоў. Таксама ён мусіў падпісаць акт на выкананыя брыгадай працы за чэрвень 2010 года.
Абвінавачанага пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання, вядзецца следства.
Абвінавачанага пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання, вядзецца следства.