Адноўленыя пошукі турыстаў, якія трапілі пад лавіну ў Мурманскай вобласці

Пошукі беларускіх турыстаў, якія некалькі дзён таму трапілі пад лавіну ў Мурманскай вобласці, аднавіліся зранку 11 сакавіка, паведамляе РІА "Новости". Пошукавая аперацыя была прыпыненая ўвечары 10 сакавіка з надыходам цемры. Нагадаем, што група беларускіх турыстаў выйшла на маршрут 3 сакавіка. 8 сакавіка на перавале Паўночны Таваёк адбыўся сход лавіны, пад якой апынуліся чацвёра з шасці ўдзельнікаў групы. Двум чалавекам удалося выратавацца.

Як паведамляла Еўрарадыё, ад выкарыстання сабак для пошуку беларускіх турыстаў выратавальнікі адмовіліся з прычыны немэтазгоднасці.

Пошукі аднавіліся ў чацвер раніцай, да аперацыі дадаткова прыцягнутыя чатыры чалавека і снегаход "Буран".