Адвакат, пазбаўленая ліцэнзіі "за 19 снежня", будзе звяртацца ў суд
Гродзенскі адвакат Валянціна Бусько будзе абскарджваць у судзе рашэнне адвакацкай калегіі аб пазбаўленні яе ліцэнзіі. Такое суровае пакаранне на адваката наклалі за адміністрацыйнае правапарушэнне. Бусько разам з сынам Яўгенам была затрыманая ў Мінску 19 снежня, а затым атрымала 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
"Мяне судзілі роўна адну хвіліну. Не далі сказаць ні слова, не прынялі да ўвагі мае тлумачэння. Вынеслі вырак, нібы на канвееры. Аказваецца, я выкрыквала лозунг "Жыве Беларусь" і прымала актыўны ўдзел у беспарадках", — распавядае жанчына "Салідарнасці" .
Адбыўшы арышт у ІЧУ на вуліцы Скарыны, пра што да гэтага часу ўспамінае з уздрыгненнем, Бусько 30 снежаня вярнулася ў Гродна і выйшла на працу.
Сабралася наведаць сына, які адбываў "суткі” ў Жодзіна, але даведалася, што яе ліцэнзія прыпыненая. А 4 студзеня адвакацкая калегія пазбавіла яе ліцэнзіі.
Бусько не збіраецца здавацца і мае намер звярнуцца ў суд: "Я разумею, што рашэнне аб пазбаўленні мяне ліцэнзіі носіць палітычны характар. Больш чым за 15 гадоў працы ў мяне не было ніводнага спагнання".