Адвакат: У амерыканскага грамадзяніна Э.Зэльцэра вельмі дрэнны стан здароўя
Стан асуджанага амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра "вельмі дрэнны". Пра гэта паведаміў БелаПАН са спасылкай на адваката Змітра Гарачку.
Адвакат наведаў свайго падабароннага, які знаходзіцца ў лякарні папраўчай установы № 11 у Магілёве, 21 лістапада. Па яго словах, Зэльцэр скардзіцца на болі ў нагах, спіне і падвышаны ціск. Ягоны стан не дазваляе яму станавіцца на ногі раней за 14 гадзін.
Цяпер абарона працуе над магчымасцю паўторнага агляду Эмануіла Зэльцэра незалежным лекарам. І на падставе справаздачы пасля гэтага агляду Зм.Гарачка збіраецца дамагацца ўмоўна-датэрміновага вызвалення амерыканскага грамадзяніна па стане здароўя.
Нагадаем, 19 лістапада ў Эмануіла Зэльцэра пабывалі прадстаўнікі амерыканскай амбасады. Упершыню дыпламатам дазволілі сустрэцца з лекарам, які адказвае за здароўе падданага ЗША. Па словах лекара турэмнай лякарні, стан здароўя Э.Зэльцэра здавальняючы.