Адзін мужчына зваліўся на арматуру, другога засыпала ў катлаване (фота)

Раптоўна адбылася моцная ўспышка пароў бензіну, пасля чаго мужчына згубіў раўнавагу і зваліўся ўніз на арматуру. Пацярпелы памёр у бальніцы ад атрыманых траўмаў, інфармуе БЕЛТА.

У Мінску на Старавіленскім тракце падчас пракладкі каналізацыйных труб у катлаване на глыбіні 5 метраў засыпала рабочага. На дапамогу прыйшлі выратавальнікі, якія дасталі пацярпелага з дапамогай альпінісцкага рыштунку (на здымках). Мужчыну шпіталізавалі са шматлікімі пераломамі і траўмамі, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота — МНС