Адзін з лідэраў правячай партыі Грузіі: Расія відавочна шантажыруе Беларусь
Рашэнне парламента Беларусі разгледзець 2 красавіка пытанне аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі з'яўляецца следствам шантажу з боку Расіі. Такое меркаванне ў эфіры тэлекампаніі "Руставі-2" агучыў адзін з лідэраў правячай партыі Грузіі "Адзіны нацыянальны рух" Петрэ Ціскарышвілі. "Гэтая краіна знаходзіцца пад відавочным ціскам і шантажом з боку Расіі. Калі Беларусь хоча інтэграцыі ў еўрапейскую супольнасць, засвойвання новых для яе заходніх каштоўнасцяў, яна мусіць устрымацца ад такіх рашэнняў", - цытуе словы палітыка агенцтва "Росбалт-Кавказ".
Нагадаем, на сённяшні дзень незалежнасць самаабвешчаных рэспублік прызналі толькі Расія і Нікарагуа. Беларусь адцягвае разгляд гэтага пытання з восені.
Нагадаем, на сённяшні дзень незалежнасць самаабвешчаных рэспублік прызналі толькі Расія і Нікарагуа. Беларусь адцягвае разгляд гэтага пытання з восені.