Адзначылі 80-я ўгодкі з часу заснавання Беларускай хрысціянскай дэмакратыі
80-годдзе з часу заснавання партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” адзначылі ў Мінску. Учора прайшла канферэнцыя “БХД: гісторыя і перспектывы”. Яе арганізаваў аргкамітэт па стварэнні гэтай партыі. Справа ў тым, што ў гады Другой сусветнай вайны Беларуская хрысціянская
дэмакратыя спыніла сваё існаванне, а многія яе дзеячы былі рэпрэсаваныя
нацыстамі і бальшавікамі.
Адзначым сярод іх такіх асобаў, як ксяндзы Адам Станкевіч і Вінцэнт Гадлеўскі, Ян Пазьняк, Станіслаў Грынкевіч. Цяпер іх паслядоўнікі спрабуюць аднавіць партыю.
Адзначым, што ў ліку лідэраў аргкамітэта знаходзіцца былы палітвязень Павел Севярынец.