Афіцыйны і неафіцыйны Саюзы палякаў у Івянцы абралі сваіх кіраўнікоў
Тэрэса Собаль ізноў абраная кіраўніком івянецкай арганізацыі неафіцыйнага Саюза палякаў у Беларусі, паведамляе БелаПАН. 21 студзеня ў Доме польскім у пасёлку Івянец Валожынскага раёна сабраліся 157 сяброў мясцовай арганізацыі грамадскага аб'яднання і каля 100 прадстаўнікоў іншых структур неафіцыйнага СПБ. У залу не быў дапушчаны кіраўнік лаяльнага ўладам Саюза палякаў Станіслаў Сямашка. З 157 сяброў арганізацыі 155 прагаласавалі за пераабранне Собаль. На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі дыпмісіі Польшчы ў Беларусі.
Нагадаем, 18 снежня 2009 года на Собаль пачалі крымінальную справу. Жанчыну вінавацяць у злоўжываннях пасля атрымання ў 2004 годзе матэрыяльнай дапамогі ад кіраўніцтва СПБ.
Кіраўніком івянецкай арганізацыі лаяльнага ўладам Саюза палякаў у Беларусі абраны дырэктар мясцовага Дома культуры Станіслаў Бурачэўскі. Як паведамляе Першы канал, на зборы ў ДК 21 студзеня яго кандыдатуру падтрымалі 300 чалавек.