Афрыканец у шортах пераплыў расійска-эстонскую мяжу і замёрз

Яны нелегальна перабраліся праз мяжу — пераплылі раку Піўза. Адзін з мужчын памёр у выніку пераахалоджання.



Як паведамляе Delfi, атрымаўшы "наводку" ад расійскіх калегаў, эстонскія памежнікі арганізавалі аблаву. Дваіх афрыканцаў у шортах яны хутка затрымалі, а трэці ўцёк у лес і яго злавілі пазней. Менавіта гэты нелегал і атрымаў абмаражэнне. Выратаваць яго не ўдалося.



Затрыманыя распавялі, што сваю мокрую вопратку яны выкінулі пасля таго, як пераплылі рэчку. Мяркуецца, што мужчыны прабіраліся ў Эстонію з далёкага Судана.
 

Фота — bymedia.net