АГП пагражае ЦВК зняць шэсць сваіх кандыдатаў з выбараў
Аб'яднаная грамадзянскай партыя выстаўляе Цэнтрвыбаркаму ўльтыматум у сувязі з немагчымасцю надрукаваць агітацыйныя матэрыялы кандыдатаў у дэпутаты.
Сябра палітрады партыі Аляксандр Дабравольскі адзначае, што друкарні адмаўляюцца друкаваць перадвыбарчую прадукцыю кандыдатаў ад АГП Анатоля Лябедзькі, Станіслава Багданкевіча, Валянціны Палевіковай, Ганны Ягоравай, Кацярыны Маласаевай і яго самога ў выглядзе адзінай улёткі. Яны спасылаюцца на "тэхнічныя праблемы".
Дабравольскі паведаміў, што ў выпадку адсутнасці рэакцыі ЦВК і немагчымасці бліжэйшым часам надрукаваць улёткі шэсць кандыдатаў ад АГП могуць у знак пратэсту зняць свае кандыдатуры з выбараў.
БелаПАН