АГП піша паручальніцтвы для вызвалення з-пад варты затрыманых лідараў
Прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі пішуць хадатайніцтвы, каб вызвалілі пад паруку лідараў АГП, у прыватнасці - Анатоля Лябедзьку, Алега Корбана. Пра гэта Еўрарадыё паінфармаваў сябра АГП Міхась Пашкевіч: Пашкевіч: "Забіраю паперу і еду падаваць персанальную заяву. Падаюцца нашыя заявы, хадатайніцтвы аб тым, каб людзей вызвалілілі пад нашыя парукі. Я сваю прынамсі панясу ў КДБ, калі адмовяцца - панясу ў суд ".
Пашкевіч таксама адзначыў, што на старонцы АГП яны заклікаюць усіх грамадзянаў Беларусі да дапамогі арыштаваным экс-кандыдатам у прэзідэнты і прадстаўнікам апазіцыі праз напісанне паручальніцтва.
Пашкевіч таксама адзначыў, што на старонцы АГП яны заклікаюць усіх грамадзянаў Беларусі да дапамогі арыштаваным экс-кандыдатам у прэзідэнты і прадстаўнікам апазіцыі праз напісанне паручальніцтва.