Агучаны парадак выдачы віз на ўезд у ПАР падчас чэмпіянату свету па футболе
Міністэрства замежных спраў Беларусі па дыпламатычных каналах атрымала інфармацыю адносна парадку выдачы віз на ўезд у Паўднёваафрыканскую Рэспубліку ў перыяд правядзення чэмпіянату свету па футболе.
Замежным грамадзянам, якія накіроўваюцца на сусветнае першынство, візы будуць выдавацца па прад'яўленні наступных дакументаў:
— дзве каляровыя фатаграфіі памерам 45x35 мм;
— запрашэнне або пацвярджэнне рэзервавання гатэля;
— зваротны білет або доказ яго наяўнасці;
— білет на футбольны матч або дакумент аб браніраванні білета;
— доказ фінансавай плацежаздольнасці.
Запоўненыя анкеты з неабходнымі дакументамі будуць прымацца без асабістай яўкі заяўнікаў ад трэціх асоб, кур'ераў, прадстаўнікоў заяўнікаў і па пошце.
Асобам, якія жадаюць наведаць чэмпіянат свету па футболе, будзе выдавацца спецыяльная бясплатная віза (Event visa) на ўвесь перыяд правядзення чэмпіянату. Уладальнікі гэтай візы будуць праходзіць пашпартны кантроль у першачарговым парадку, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, зборная Беларусі ў фінальную частку чэмпіянату свету не трапіла.