Ахоўнік філіпінскага караоке-бара забіў наведвальніка за фальшывы спеў

На мінулым тыдні ў філіпінскім караоке-бары ахоўнік застрэліў наведвальніка, які фальшывіў пры выкананні песні Фрэнка Сінатры.
29-гадовы беспрацоўны Ромі Балігула прыйшоў у бар, каб адпачыць і праспяваць пару песень. Аднак, калі ён пачаў выконваць знакаміты хіт Сінатры My Way, адзін з ахоўнікаў, 43-гадовы Рабіліта Артэга, закрычаў, што ён фальшывіць.

Не звяртаючы ўвагі на незадаволенасць сек'юрыці, філіпінец працягваў спяваць, аднак на сярэдзіне песні ахоўнік выцягнуў свой рэвальвер і стрэліў мужчыне прама ў грудзі. Балігула сканаў на месцы. Пасля гэтага здарэння песня Сінатры была выключана з рэпертуара шматлікіх караоке-бараў краіны.

РосБизнесКонсалдинг