Акаўнты актывістаў у сацыяльных сетках пасля 19 снежня аказаліся ўзламанымі
Акаўнты дэмакратычных актывістаў і звычайных беларусаў у сацыяльных сетках Вконтакте і Facebook пасля 19 снежня аказаліся ўзламанымі.
Ахвярамі "невядомых" зламыснікаў сталі інтэрнэт-карыстальнікі, якія патрапілі ў поле зроку спецслужбаў пасля мірнай акцыі пратэсту 19 снежня ў Мінску, паведамляе charter97.org
Як паведамляюць тыя, хто апынуўся пасля разгону дэманстрацыі і хвалі рэпрэсій за кратамі, за час адседкі френды ў сацыяльных сетках бачылі сядзельца анлайн і нават атрымлівалі ад яго паведамленні з правакацыйнымі пытаннямі.
За месяц арыштаў і ператрусаў былі канфіскаваны сотні кампутараў па ўсёй краіне. Гэта самы просты спосаб атрымаць доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі інтэрнэт-карыстальніка.
Яшчэ адным верагодным спосабам узлому можна лічыць адключэнне шыфравання па https-пратаколу ў дзень выбараў 19 снежня.