Акцыі салідарнасці з палітвязнямі зноў пройдуць па ўсім свеце

Беларусы зноў выкажуць салідарнасць з арыштаванымі кандыдатамі ў прэзідэнты, журналістамі і актывістамі дэмакратычнага руху, паведамляе Хартыя-97. Акцыя салідарнасці пройдзе 30 студзеня ў 18-00 побач з цэнтральным ўваходам ў будынак КДБ у Мінску.

Падтрымаць вязняў КДБ прыйдуць сваякі, сябры, калегі і звычайныя беларусы.

Аналагічныя акцыі пройдуць у розных гарадах свету.

Нагадаем, у турмах за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў прэзідэнта 19 снежня, усё яшчэ знаходзіцца не меней 30 чалавек.