Акцёра Купалаўскага тэатра затрымалі за збыт і захоўванне наркотыкаў
Акцёра Купалаўскага тэатра Арцёма Бародзіча затрымалі за збыт і захоўванне марыхуаны. Ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарцы. У дачыненні да Бародзіча распачата крымінальная справа, піша газета "Комсомольская правда в Беларуси", якая спасылаецца на крыніцу ў праваахоўных органах.
Апошні раз на сцэне акцёр з'яўляўся 24 студзеня ў спектаклі "Чорная панна Нясвіжа". Неўзабаве пасля гэтага яго затрымалі. Дэталі крымінальнай справы не агучваюцца. Паводле чутак, падчас затрымання ў яго былі знойдзеныя 20 грамаў наркотыка. 29 студзеня крымінальную справу ўжо перадалі ў суд. Калі пачнецца працэс, пакуль невядома. Арцёму Бародзічу пагражае ад 5 да 8 гадоў зняволення.
Бародзічу 34 гады. Ён — ураджэнец Віцебска. У Купалаўскім тэатры працаваў ад 2009 года. Больш пра яго гл. тут.