Актывіст апазіцыі выйграў суд у Баранавіцкай баваўнянай фабрыкі

Кіраўніцтва Баранавіцкай баваўнянай фабрыкі, якое са спазненнем разлічыла звольненага былога рабочага, усё ж выплаціць яму 300 тысяч рублёў кампенсацыі.
Такое рашэнне прыняла судовая калегія Брэсцкага абласнога суда, пакінуўшы ў сіле рашэнне Баранавіцкага суда.

Звольніўшы актывіста АГП, экс-кандыдыта ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, дырэкцыя баваўнянага аб’яднання цягнула з выплатамі і не аддавала працоўную кніжку.

Рыгор Грык падаў у суд, дэкларуючы, што выйграныя грошы аддасць сіротам.