Актывіст руху "За свабоду" з Драгічына напісаў ліст Аляксандру Лукашэнку
Актывіст руху "За свабоду"з Драгічына Ўладзімір Казека напісаў ліст Аляксандру Лукашэнку. У ім ён распавёў пра шматлікія выпадкі пераследу з палітычных прычынаў, якія ён адчуў на сабе ад мясцовых уладаў за апошняе дзесяцігоддзе. У прыватнасці, Казека піша, як шматразова падаткавікі па невядомых прычынах правяралі даходы яго дачкі і састарэлай маці, як рабіўся ціск на камерцыйную арганізацыю, з якой ён супрацоўнічаў як прыватны прадпрымальнік. Падчас палітычных кампаній тэлефон праслухоўваецца, а за ім усталёўваецца сочка, рэгулярна адбываюцца затрыманні і ператрусы без санкцыі пракурора, адзначае ў сваім лісце актывіст.
На думку Ўладзіміра Казекі, за апошнія 14 гадоў карупцыя ў Беларусі набыла такі маштаб, якога яна не ведала за ўвесь час свайго існавання, паведамляе "Беларускі партызан".
На думку Ўладзіміра Казекі, за апошнія 14 гадоў карупцыя ў Беларусі набыла такі маштаб, якога яна не ведала за ўвесь час свайго існавання, паведамляе "Беларускі партызан".