Актывіста адправілі за краты за пакінуты ля помніка правадыру ўнітаз

На 10 сутак адміністратыўнага арышту сёння ў Брэсце асуджаны маладафронтавец Міхаіл Ільін. Яго абвінавацілі ў "дробным хуліганстве". У судзе Ільін не адмаўляў, што гэта ён учора на галоўнай плошчы горада паклаў каля помніка Леніну прынесены ў сумцы ўнітаз і туалетную паперу. Паводле слоў маладафронтаўца, такім чынам ён выказваў свае адносіны да камунізма і да існуючага, на яго погляд, да гэтага часу культа асобы Леніна, інфармуе БелаПАН.