Актывіста апазіцыі арыштаваны за акцыю “Не новаму Чарнобылю!”

Брэсцкі актывіст грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Яўген Скрабец быў затрыманы 25 красавіка ў Лідзе.
Маладыя апазіцыянеры правялі ў горадзе пікет супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Яны разгарнулі на цэнтральнай плошчы расцяжку са словамі “Не новаму Чарнобылю!”.

Неўзабаве іх затрымалі міліцыянты. Чацвярых удзельнікаў акцыі адпусцілі, а Яўген Скрабец правёў ноч у камеры. Цяпер сувязь з ім адсутнічае.

“Хартыя ‘97”