Актывістаў расійскай "Абароны" адпусцілі з міліцыі без пратаколаў

Затрыманых напярэдадні "Чарнобыльскага Шляху" актывістаў расійскай арганізацыі "Абарона" адпусцілі з міліцыі без складання пратаколаў. Пра гэта паведамляе БелаПАН. Актывісты "Абароны" Аляксей Казакоў, Марыя Казакова і Алег Казлоўскі правялі ў пастарунку Савецкага раёна Мінску амаль пяць гадзін замест дазволеных законам трох.

Актывісты "Абароны" прыехалі ў беларускую сталіцу па запрашэнні "Маладога фронту". Супрацоўнікі міліцыі затрымалі іх на выхадзе з офіса Партыі БНФ.