Актывістка БХД запрошана на сёння ў Фрунзенскі РУУС на гутарку
У Мінску актывістка БХД Валерыя Чарнаморцава запрошана павесткай на гутарку ў міліцыю, але не па месцы пражывання ў Савецкім раёне, а ў Фрунзенскі РУУС. Вядома, што ў пятніцу, 21 студзеня, а 14-й гадзіне з ёй будзе гутарыць супрацоўнік крымінальнага вышуку Сяргей Мультан, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна"