Актывісткам “Маладога фронту” сёстрам Пашко ўручылі позвы ў пракуратуру
Сёстры Юлія і Кацярына Пашко 24 студзеня атрымалі позвы ў Пракуратуру Брэсцкай вобласці для “ўручэння афіцыйнага папярэджання”.
Яны мяркуюць, што папярэджанне можа быць звязанае з падзеямі 19 снежня ў Мінску, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Некалькі дзён таму ім тэлефанавалі з пракуратуры Мінска і таксама запрашалі на гутарку. Аднак даведаўшыся, што сёстры жывуць у Брэсце, паабяцалі разабрацца з імі на месцы. Дзяўчаты з’яўляюцца актывісткамі незарэгістраванага ў Беларусі “Маладога фронту”.