Актывістку прадпрымальніцкага руху з Бабруйску прывезлі ў мінскую міліцыю
У Бабруйску затрымалі сябра кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” Алену Мядзведзеву. На выхадзе з рынку да яе падыйшлі міліцыянты і сказалі, што мусяць адвезці яе на размову з начальствам. Спачатку Мядзведзева знаходзілася ў РАУС, а пасля яе павезлі ў Мінск. Алена Мядзведзева паспела паведаміць па тэлефоне, што яе затрыманне
можа быць звязана з удзелам у несанкцыяваным мітынгу прадпрымальнікаў
10 студзеня ў Мінску.
Таксама, на яе погляд, цяпер адбываецца ізаляцыя актывістаў прадпрымальніцкага руху напярэдадні новай акцыі пратэсту, прызначанай на 21 студзеня.
БелаПАН
Таксама, на яе погляд, цяпер адбываецца ізаляцыя актывістаў прадпрымальніцкага руху напярэдадні новай акцыі пратэсту, прызначанай на 21 студзеня.
БелаПАН