Актывісты прыбралі тэрыторыю на месцы былога фальварку Ларысы Геніюш (фота)
Каля 30 грамадзкіх актывістаў з Гродна, Ваўкавыску, Свіслачы, Мастоў, Мінску і Зэльвы ў суботу прыехалі на хутар Жлобаўцы ў Ваўкавыскі раён да падмуркаў былога фальварку славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш (1910 — 1983), каб добраўпарадкаваць гэтае месца. Там вядомая пісьменніца нарадзілася і пражыла да 25 гадаў, да свайго ад'езду ў Прагу.
Арганізатарам мерапрыемства выступіў паэт, даследчык творчасці Ларысы Геніюш Міхась Скобла, які зазначыў, што працы па добраўпарадкаванні гістарычнай мясціны будуць працягвацца.
Учора там было спілавана некалькі дрэў, удзельнікі акцыі высеклі кусты, замазалі дзіркі ў падмурку і паставілі камень з надпісам "Тут быў фальварак Ларысы Геніюш".
Мясцовы жыхар Антон Філіпавіч (на здымку) распавёў, што памятае, як рэпрэсавалі ўсю сям'ю Міклашэвічаў, як першым забралі бацьку паэткі Антона Міклашэвіча, а пасля — маці, сясцёр і братоў.
Дарэчы, удзельнікамі добраўпарадкавання была агучаная цікавая інфармацыя: паводле архіўных дакументаў, у 1990 годзе сям'я Міклашэвічаў была рэабілітавана, у тым ліку і Ларыса Геніюш, але пад дзявочым прозвішчам. Нагадаем, у сённяшняй Беларусі ўлады адмаўляюцца рэабілітаваць Геніюш за прысуд 1948 года.