Акупацыйныя ўлады: у выніку ўдару УСУ загінула не менш за сем чалавек
Момант удару ў Новай Кахоўцы / УНИАН
Не менш за сем чалавек загінула, каля 60 чалавек параненых — такія наступствы вячэрняга ўдару УСУ па Новай Кахоўцы, піша ТАСС са спасылкай на акупацыйныя ўлады Херсонскай вобласці. Паведамляецца, што дзясяткі чалавек застаюцца пад заваламі або заблакаваныя ў дамах, разбураных у выніку выбухаў.
Апроч пашкоджаных будынкаў, удар прывёў да выбуху на складах з мінеральнымі ўгнаеннямі.
Па версіі прадстаўнікоў прарасійскай "адміністрацыі" Новай Кахоўкі, удар быў нанесены з амерыканскай рэактыўнай сістэмы залпавага агню HIMARS.
Украінскі бок заяўляе аб знішчэнні расійскага склада з боепрыпасамі. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы аператыўнага камандавання "Поўдзень" УСУ.
Раней украінскія ўлады заклікалі жыхароў акупаваных раёнаў Херсонскай і Запарожскай абласцей эвакуявацца, паколькі ў выпадку дэакупацыі УСУ будуць весці "велізарныя баі".