Алена Аладка заняла другое месца на міжнародным конкурсе "Топ-мадэль свету"

Беларуская мадэль Алена Аладка стала першай віцэ-міс прэстыжнага міжнароднага конкурсу "Топ-мадэль свету".
Фінал конкурсу прайшоў увечары 18 студзеня ў Егіпце. За тытул "Топ-мадэль свету" змагаліся дзяўчаты больш чым з 40 краін.

Па выніках дэфіле ў вячэрніх сукенках і купальніках журы назвала пераможцай немку Алясандру Алорэс. Другой віцэ-міс стала ўдзельніца з Егіпта.

БелаПАН