Алену Ільіну, якая судзіла апазіцыянераў, знялі з пасады суддзі
Алена Ільіна вызвалена ад пасады намесніка старшыні і суддзі суда Цэнтральнага раёна Мінска.
Нагадаем, суддзі Алена Ільіна, Валерый Есьман і Таццяна Паўлючук (у розны час яны вялі крымінальныя працэсы па справах прадстаўнікоў апазіцыі) былі названыя прэзідэнтам на нарадзе аб мерах барацьбы з карупцыяй 13 лістапада ў сувязі са справай аб кватэры пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра. Апошні быў звольнены з органаў пракуратуры генпракурорам 14 лістапада 2008 года.
БеллаПАН