Алесь Пушкін і Аляксей Янушэўскі асуджаныя на 7 сутак арышту
Мастак Алесь Пушкін і моладзевы актывіст Аляксей Янушэўскі асуджаныя на 7 сутак адміністрацыйнага арышту за “дробнае хуліганства”. Такое рашэнне прыняў Аршанскі суд. Іх прызналі вінаватымі ў тым, што яны выкінулі ў акно мясцовага РАУС чырвона-зялёны сцяг.
Суддзя Таццяна Рыбакова зрабіла паседжанне закрытым. Некалькі дзесяткаў чалавек, якія прыйшлі падтрымаць Пушкіна і Янушэўскага, былі дапушчаныя толькі на іх апошняе слова.
Паводле словаў палітыка Вячаслава Сіўчыка, які прысутнічаў у судзе, Алесь Пушкін патрабаваў, каб яго судзілі па крымінальным артыкуле за “знявагу дзяржаўных сімвалаў”.
Мастак сказаў, што ён быў абураны дзеяннямі ўладаў, якія перашкодзілі традыцыйнаму святкаванню Дня беларускай вайсковай славы, хапалі і адпраўлялі за краты дзесяткі людзей.
Пушкін прызнаў, што ў знак пратэсту ў аршанскім РАУС ён “сарваў са сцяны лукашэнкаўскія сімвалы і на іх месца павесіў плакат “Дзень беларускай вайсковай славы”.
“Гэтую акцыю я зрабіў для беларускай моладзі, якая павінна разумець, што ў любой сітуацыі трэба змагацца за Беларусь”, сказаў Алесь Пушкін.
Ён папрасіў суддзю вызваліць Янушэўскага, які не меў ніякага дачынення да яго ўчынку. Аднак Рыбакова пакарала арыштам абодвух.