Алімпійскага агню ў Беларусі не будзе, нягледзячы на "стабільную сітуацыю"
Генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэту Георгі Катулін, які сёння вярнуўся з кангрэсу МАК, сказаў, што рашэнне наконт эстафеты алімпійскага агню ў Беларусі не змянілася.
Георгі Катулін: "А як яно магло змяніцца? Яго як ні было, так і не будзе ў Беларусі. А рухаецца эстафета алімпійскага агню па сваім маршруце, які быў абмеркаваны загадзя. І будзе ён праходзіць па тых жа пунктах, па якіх запланавана. І праз Тыбет будзе праходзіць, і на Джамалунгму будзе падымацца".
Нагадаем, падчас праходжання эстафеты алімпійскага агню ў Амерыцы, Францыі, Турцыі, Аўстраліі і іншых краінах, арганізатары былі вымушаныя змяняць яе маршрут з-за масавых пратэстаў людзей супраць парушэння правоў чалавека ў Тыбеце і жорсткага падаўлення там паўстання.