Алкаеў распачаў галадоўку ў Нямеччыне ў падтрымку Аўтуховіча
У Беларусі працягваецца галадоўка ў падтрымку ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі, якія з лютага знаходзяцца за кратамі. Аўтуховіч з 16 красавіка галадае ў ізалятары на Валадарскага. У галадоўцы салідарнасці ўдзельнічае ўжо каля 20 чалавек. Да яе разам з групай сяброў аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Свабода) далучыўся палітэмігрант, былы начальнік ізалятара на Валадарскага Алег Алкаеў. Вось што пра гэта распавёў яго аднапартыец Аляксандр Скрабец:
"Алег Алкаеў з Нямеччыны выказаў жаданне быць з намі разам. Мы з ім даўно знаёмыя, яшчэ з мінулага года, і галадалі разам. Мы блізкія па духу людзі з Алегам Алкаевым".
Паводле слоў Аляксандра Скрабца, Алкаеў з'яўляецца намеснікам старшыні аргкамітэта новай сацыял-дэмакратычнай партыі, якая запланавала свой устаноўчы сход на восень.