Алкаголь ў Мінску з-за выпускных баляў набыць можна толькі да 16.00

Гандаль спіртнымі напоямі і півам у Мінску будзе абмежаваны з 16.00 7 чэрвеня да 8.00 8 чэрвеня для гандлю на вынас. Кавярні, рэстарацыі і бары будуць працаваць у нармальным рэжыме. Як паведамілі БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкаму, у перыял правядзення выпускных вечароў праваахоўныя органы прымуць дадатковыя захады па ахове парадку ў месцах урачыстасцяў. У кожнай школе будуць дзяжурыць два міліцыянеры. У парках і скверах Мінска з 22.00 будуць дзяжурыць супрацоўнікі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння разам з бацькоўскімі патрулямі.

Сёння выпускныя балі пройдуць у 210 мінскіх школах. Ва ўрачыстасцях возмуць удзел 36 тыс. чалавек, з іх 15 тыс. выпускнікоў, астатнія – гэта бацькі і выкладчыкі.