Аляксандр Глеб: БАТЭ выйграе ў "Рэала" з лікам 2:1
Вядомы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб лічыць , што клуб БАТЭ выйграе ў матчы з "Рэалам". На думку А.Глеба, гульня скончыцца з лікам 2:1 на карысць беларускай каманды. У інтэрвію газеце "Прессбол" футбаліст адзначыў, што БАТЭ цяпер практычна згубіў усялякі піетэт перад грандамі. А.Глеб упэўнены, што барысаўская каманда прымусіць суперніка выкласціся на 100 адсоткаў. На карысць беларускім гульцам будзе і надвор'е, нязвыклае для гасцей.