Аляксандр Глеб прывёў вельмі прыгожую дзяўчыну, летам у іх вяселле - Пунтус

29 траўня ў нацыянальнай зборнай па футболе была арганізаваная сумесная вячэра з удзелам жонак і сябровак футбалістаў. Паводле словаў галоўнага трэнера каманды Юрыя Пунтуса, лідэр зборнай Аляксандр Глеб прыйшоў з вельмі прыгожай дзяўчынай, летам у іх можа быць вяселле.
Раніцай 2 чэрвеня ўсе жадаючыя ігракі беларускай зборнай наведаюць царкву, дзе для іх арганізуюць службу.

Юрый Пунтус сцвярджае, што ўсе 24 запрошаныя на збор ігракі «жывыя-здаровыя» і знаходзяцца на базе алімпійскага спарткомплекса «Стайкі». Галоўны трэнер задаволены іх кандыцыямі, спадзяецца на перамогу над балгарамі. Пунтус таксама спадзяецца на спрыяльнае надвор’е і падтрымку гледачоў.

Нагадаем, у суботу 2 чэрвеня зборная Беларусі правядзе на мінскім стадыёне «Дынама» адборачную гульню чэмпіянату Еўропы 2008 году са зборнай Балгарыі. 6 чэрвеня ў Сафіі пройдзе матч у адказ.

БелаПАН