Аляксандр Лукашэнка сёння дасць прэс-канферэнцыю расійскім журналістам

Сёння Аляксандр Лукашэнка дасць прэс-канферэнцыю журналістам расійскіх рэгіянальных выданняў. Яе ў прамым эфіры будзе трансляваць Першы канал Беларускага радыё. Пачатак у 11.30, інфармуе БелаПАН. Нагадаем, прадстаўнікі расійскіх СМІ з 5 па 8 верасня ажыццяўляюць прэс-тур па Беларусі.

У ім удзельнічае каля 100 журналістаў. Дэлегацыя наведала Заслаўе, Слуцк, Салігорск, Барысаў, дзе пабывала на шэрагу прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, узяла ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства.