Аляксандр Мілінкевіч ідзе на "Еўрапейскі марш" з добрым настроем

Лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што ідзе на "Еўрапейскі марш" з добрым настроем.  "Я ведаю, што беларусы зробяць еўрапейскі выбар. І незалежна ад таго, што сёння твораць улады, мы ўсё адно выберам дарогу ў Еўропу», — сказаў Мілінкевіч у інтэрв'ю "Беларускаму партызану".

Палітык кажа, што не баіцца пагрозаў прыцягнення яго да адказнасці за арганізацыю маніфестацыі.

"Такія пагрозы я атрымліваю перад кожнай акцыяй, і адказнасць за яе правядзенне я ўсведамляю. Але я пэўны, што беларусы мудрыя людзі, і марш будзе мірным», — сказаў Аляксандр Мілінкевіч.