Аляксандр Шчурко: Фотаробат падазронага ў арганізацыі выбуху ўжо існуе

Фотаробат падазронага ў арганізацыі выбуху ў Мінску 4 ліпеня ўжо існуе. Аднак публікаваць яго не спяшаюцца. Следства мае засцярогу, што ён можа аказацца памылковым.  Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "Комсомольская правда в Беларуси" заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў, генерал Аляксандр Шчурко. Паводле яго словаў, плануецца сабраць асноўных сведкаў разам, каб паспрабаваць аднавіць тыя падзеі і стварыць больш праўдзівы фотаробат, але не ўсім з іх дазваляе гэта зрабіць стан здароўя.