Аляксей Калюжны: лепшага за Захарава галоўнага трэнера для зборнай няма

Нападаючы маскоўскага "Дынама" і хакейнай зборнай Беларусі Аляксей Калюжны лічыць Міхаіла Захарава лепшай кандыдатурай на пасадзе галоўнага трэнера нацыянальнай каманды.  "Гэта лепшы выбар у цяперашняй сітуацыі. Я рады, што пераважыў здаровы сэнс", — цытуе словы Калюжнага пасля заканчэння матчу чэмпіянату КХЛ паміж дынамаўцамі Мінска і Масквы БелаПАН.

"З іншымі трэнерамі ў нас было б значна менш шансаў дабіцца поспеху, — лічыць хакеіст. — Гэта чалавек, які кожнага з нас ведае практычна з дзяцінства".