Аляксей Калюжны выйшаў у лідэры "беларускага дэсанту" ў чэмпіянаце КХЛ
Беларускі форвард маскоўскага "Дынама" Аляксей Калюжны 2 лютага закінуў дзве шайбы ў пераможным матчы з ЦСКА і ўзначаліў спіс "беларускага дэсанту" ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Як паведамляе БЕЛТА, сустрэча скончылася з лікам 3:2 на карысць "Дынама". Калюжны набраў у 51 матчы цяперашняга чэмпіянату 27 (11+16) ачкоў па сістэме "гол плюс пас".
Следам размясціліся Сяргей Дзямагін, які на пачатку сезону перабраўся ў ніжнекамскі "Нафтахімік" з мінскага "Дынама", - 25 (15+10) балаў, Канстанцін Кальцоў ("Салават Юлаеў", Уфа) - 23 (8+15), Аляксей Угараў (МВД, Балашыха) - 22 (16+6), Алег Антоненка ("Аўтамабіліст", Екацярынбург, "Дынама", Мінск) - 15 (9+6), Віктар Касцючонак ("Спартак", Масква, "Амур", Хабараўск) - 9 (0+9), Мікалай Стасенка ("Амур", Хабараўск) - 5 (0+5).
Дарэчы, 3 лютага мінскае "Дынама" ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ сустракаецца на "Мінск-Арэне" з ніжагародскім "Тарпеда". У гэтым сезоне каманды ўжо сустракаліся. 22 верасня 2009 года ў Ніжнім Ноўгарадзе мацнейшымі выявіліся мінчукі - 5:3.