Аляксей Учыцель здыме фільм пра сібірскую пустэльніцу

Рэжысёр Аляксей Учыцель распачаў здымкі новага праекту.  Паводле паведамлення "Новых Известий", галоўная гераіня будучага фільму - сібірская пустэльніца, якая ў гады вайны жыла на выспе і не ведала што адбылося ў краіне. Іншыя падрабязнасці пра карціну не паведамляюцца.

Нагадаем, што раней дзве стужкі Ўчыцеля - "Прагулка" і "Космас як прадчуванне" - былі ушанаваныя галоўнымі прызамі на Маскоўскіх міжнародных кінафэстах (2003 і 2005), "Дзённік яго жонкі" атрымаў гран-пры "Кінатаўру" (2000).

А апошні фільм рэжысёра "Палонны", зняты паводле аповяду Ўладзіміра Маканіна пра рускага салдата і палоннага чачэнца, атрымаў "Крыштальны глобус" на апошнім кінафэсце ў Карловых Варах.

Фота: www.obozrevatel.com