Амаль паўсотні ўкраінцаў спрабавалі нелегальна трапіць у беларускія лясы

Тры групы жыхароў Украінцы, якія спрабавалі нелегальна перайсці мяжу для збору грыбоў і ягад у беларускіх лясах, затрымалі ўчора ўкраінскія памежнікі. Перасячы мяжу па-за пунктамі пропуску збіраліся амаль 17 дарослых і 30 дзяцей.

Увогуле, з пачатку гэтага сезона было затрымана 345 зборшчыкаў, летась — каля дзвюх тысяч, з іх чвэрць складалі дзеці.

Па ўкраінскім заканадаўстве незаконнае перасячэнне мяжы караецца штрафам да амаль 340 долараў, або месяцам папраўчых работ ці 15 суткамі арышту.

Беларускае заканадаўства больш строгае: максімальнае пакаранне — сем гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Да зборшчыкаў грыбоў і ягад такія меры не прымяняюцца.

Аднак, як зазначаюць украінскія памежнікі, у сакавіку да крымінальнай адказнасці ў Беларусі былі прыцягнуты два жыхары Ровенскай вобласці, якія незаконна перайшлі мяжу і займаліся высечкай лесу.

БелаПАН