Амерыканскі чыноўнік праверыць, ці варта аднаўляць адносіны з Беларуссю
Лёс амерыканскіх санкцыяў супраць афіцыйнага Мінску будзе ўвязаны з рухам Беларусі да дэмакратыі і правоў чалавека. Пра гэта заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі памочнік дзяржсакратара ЗША Філіп Гордан.
Як адзначыў у інтэрв'ю Еўрарадыё намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, сустрэча доўжылася на паўгадзіны больш, чым было запланавана папярэдне. Мэта візіту высокапастаўленага амерыканскага чыноўніка — вызначыць далейшыя адносіны нашай краіны і ЗША, паведаміў Вячорка:
Вячорка: "Мэтай ягонага прыезду якраз ёсць вызначыць такі рух — ён пачаўся ці не. І ў залежнасці ад гэтага і выбудоўваць далейшую схему аднаўлення дачыненняў Злучаных Штатаў і Беларусі, увасобленай яе цяперашняй уладай".
Як паведаміў Вінцук Вячорка, асабіста ён вітаў памкненне ЗША далучыцца да ўдзелу ў праграме "Ўсходняе Партнёрства", бо гэты крок дапаможа Беларусі наблізіцца да свабоды і дэмакратыі.