Анатоль Лябедзька патрапіў у “чорны спіс”, яму забаронены выезд за мяжу
Пра гэта палітыку паведамілі Аддзел па грамадзянству і міграцыі Цэнтральнага РУУС Мінска і пракуратура. Падставай для такога рашэння ў адносінах Лябедзькі стала крымінальная справа, распачатая супраць яго яшчэ ў 2004 годзе па факце выступу ў праграме РТР. Аднак раней на яе не звярталі ўвагі: палітык мяняў пашпарты, дзесяткі разоў выязджаў за мяжу.
А вось пасля нядаўняй паездкі з ЗША ў складзе дэлегацыі лідэраў апазіцыі ў Лябедзькі пачаліся праблемы, і ён патрапіў у “чорны спіс”. Вось як ён каментуе сітуацыю ў інтэрв’ю Еўрарадыё:
“Ствараецца прэцэдэнт, што зараз гэты спіс можа быць проста безразмерным. Распачалі крымінальную справу, праходзіць па ёй чалавек як падазроны, і можна яго ўносіць у "чорны спіс" і забараняць выязджаць за межы Беларусі”.
Паводле словаў Анатоля Лябедзькі, відавочна парушаецца Канстытуцыя Беларусі, якая гарантуе грамадзянам свабоднае перамяшчэнне. Палітык мяркуе, што Захад можа адэкватна адрэагаваць на гэтае новаўвядзенне беларускіх уладаў:
“Калі да гэтага быў цэлы набор нейкіх прэтэнзіяў да Беларусі, то ў ім не было пункта, што беларускія ўлады чыняць перашкоды для таго, каб людзі мелі права на свабоду перамяшчэння. Зараз гэта можа быць дапаўненнем да спісу палітвязняў, сітуацыі са сродкамі масавай інфармацыі, рэпрэсіямі”.
Фота: photo.bymedia.net