Андрэй Мезін названы лепшым варатаром чэмпіянату свету па хакеі
Андрэй Мезін стаў лепшым варатаром чэмпіянату свету па хакеі, які завяршыўся ўчора ў Швейцарыі.
Беларускі галкіпер прызнаны лепшым як па версіі дырэктарата турніру, так і па версіі журналістаў, якія ўключылі яго ў сімвалічную зборную чэмпіянату.
Адсотак надзейнасці Мезіна ў Швейцарыі склаў 94,77. Ён адбіў 163 кідкі з 172. Гэта другі паказчык пасля канадца Крыса Мэйсана, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, наша каманда заняла на чэмпіянаце 8-е месца. Першымі сталі расіяне, срэбра — ў канадцаў, бронза на рахунку шведаў.