Андрэй Міхневіч стаў чэмпіёнам Еўропы па лёгкай атлетыцы

Беларус Андрэй Міхневіч выйграў залаты медаль чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў спаборніцтвах па штурханні ядра. У фінале, які праходзіў у Барселоне, бронзавы прызёр Алімпіяды ў Пекіне паказаў вынік 21 метр 01 см. Толькі на 1 см ён апярэдзіў срэбранага прызёра Тамаша Маеўскі з Польшчы.
БЕЛТА нагадвае, што для зборнай Беларусі гэта ўжо чацвёрты медаль 20-га чэмпіянату Еўропы. Раней вызначылася жонка Міхневіча Наталля, якая ў штурханні ядра выйграла срэбра.