Андрэй Савіных ахарактарызаваў адносіны з ЕС, як "дастаткова складаныя"
"Тым не менш, — зазначыў прадстаўнік МЗС, — мы ўпэўнены, што ўсе бакі захоўваюць магчымасць вярнуцца на гэты трэк — да нармальнай сістэмы ўзаемаадносінаў".
"Мы ўпэўнены, што вырашэнне ўсіх праблем трэба шукаць у адкрытым і канструктыўным дыялогу паміж усімі партнёрамі", — заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных 17 лютага на брыфінгу ў Мінску, каментуючы стан адносінаў з Еўрасаюзам, паведамляе БелаПАН.
Паводле яго слоў, зараз адносіны з ЕС можна ахарактарызаваць як "дастаткова складаныя". У многім гэта звязана з "аднабаковымі дзеяннямі" Еўрасаюза і прынятымі ім у дачыненні да Беларусі рашэннямі.
"Гэтыя рашэнні з'яўляюцца, з пункту гледжання беларускага боку, неправамернымі і перакрэсліваюць сур'ёзныя дасягненні ў адносінах Беларусі з ЕС, а таксама прымушаюць беларускі бок пайсці на адпаведныя меры ў адказ", — заявіў Савіных.
"На жаль, — сказаў ён, — гэта не наш выбар".
"Тым не менш, — зазначыў прадстаўнік МЗС, — мы ўпэўнены, што ўсе бакі захоўваюць магчымасць вярнуцца на гэты трэк — да нармальнай сістэмы ўзаемаадносінаў і супрацоўніцтва".